Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

У Рыме памёр расійскі ватыканіст-легенда Аляксей Букалаў

27 снежня 2018 г. у Рыме ў 78-гадовым узросце памёр Аляксей Букалаў, першы савецкі, а затым расійскі журналіст, які суправаджаў Пантыфікаў у іх Апостальскіх падарожжах.

Сваю доўгую і плённую кар’еру Аляксей Букалаў распачаў як дыпламат і толькі з 1980-х гг. стаў працаваць журналістам. У 1991 г. ён узначаліў карпункт савецкага, а затым расійскага інфармацыйнае агенцтва ТАСС у Італіі.

Адной з яго найвялікшых заслуг стала адкрыццё ватыканскай рэчаіснасці савецкім і расійскім сродкам масавай інфармацыі. Ён першым сярод прадстаўнікоў расійскіх медыя стаў суправаджаць Пантыфікаў у іх замежных паездках, такім чынам, становячыся першым расійскім ватыканістам.

Гэтыя веды і вопыт выліліся ў кнігу “З Пантыфікамі па белым свеце”, якую Букалаў выдаў у 2015 г. У выданні аўтар сабраў свае ўспаміны пра сустрэчы і сумесныя падарожжы з трыма Біскупамі Рыма – св. Янам Паўлам II, Бэнэдыктам XVI і Францішкам.

Андрэа Тарніелі, адзін з самых вядомых італьянскіх ватыканістаў, назваў Аляксея Букалава “вялікім журналістам і чалавекам, які выклікаў сапраўдную сімпатыю”, даваў калегам “прыклад стойкасці і адданасці працы”.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 снежня 2018, 13:32