Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа Францішак і Прэзідэнт Мазамбіка Філіпі Ньюсі Папа Францішак і Прэзідэнт Мазамбіка Філіпі Ньюсі 

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Мазамбіка

14 верасня 2018 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Мазамбіка Філіпі Ньюсі.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам лідар афрыканскай краіны сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

У ходзе сардэчных перамоў, адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Мазамбікам, а таксама быў высока ацэнены ўклад Каталіцкага Касцёла ў шматлікія сферы жыцця грамадства. Гаворка ішла пра грамадска-палітычную сітуацыю і трываючы працэс нацыянальнага прымірэння. Выказвалася пажаданне, каб у краіне мог наступіць стабільны і доўгатрывалы мір.

Бакі абмяняліся меркаваннямі адносна барацьбы з беднасцю і карупцыяй, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва Мазамбіка з іншымі краінам, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 верасня 2018, 14:59