Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з каталіцкімі заканадаўцамі Папа падчас сустрэчы з каталіцкімі заканадаўцамі  (Vatican Media)

Пантыфік да палітыкаў: быць сведкамі веры

Хрысціяне ў палітыцы павінны даваць сведчанне веры і служыць супольнаму дабру, перакананы Святы Айцец.

22 жніўня 2018 г. ён прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў сустрэчы, арганізаванай Міжнароднай сеткай каталіцкіх заканадаўцаў (International Catholic Legislators Network). Форум праходзіць у Рыме на тэму рэлігійнай свабоды і свабоды сумлення ў святле дэкларацыі “Dignitatis humanae” Другога Ватыканскага Сабора.

“Хрысціяне ў палітыцы, як і ўсе ахрышчаныя, пакліканы з пакорай і адвагай імкнуцца быць сведкамі веры, а таксама з кампетэнтнасцю прапаноўваюць законапраекты, адпаведныя хрысціянскаму бачанню чалавека і грамадства, заўсёды шукаючы супрацоўніцтва з тымі, хто яго падзяляе”

, - адзначыў Святы Айцец.

Папа заўважыў, што ў сучаснай палітыцы існуе рызыка рэлятывізму і радыкалізму. “Як хрысціяне мы ведаем, што наша пакліканне і місія заключаюцца ў тым, каб быць соллю, святлом і закваскай у той гістарычнай сітуацыі, у якой знаходзімся”, - сказаў ён палітыкам.

Міжнародная сетка каталіцкіх заканадаўцаў з’яўляецца нефармальнай групай палітыкаў з больш чым 20 краін свету, якія дэкларуюць сябе католікамі і ўдзельнічаюць у прыняцці законаў на дзяржаўным узроўні.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 жніўня 2018, 12:32