Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (2018 Getty Images)

Міністэрства юстыцыі ЗША будзе весці маніторынг свабоды рэлігіі

Міністэрства юстыцыі ЗША стварае спецыяльную працоўную групу для маніторынгу рэалізацыі права на свабоду рэлігіі. Гэта ініцыятыва сустрэла прызнанне старшыні профільнай камісіі епіскапату ЗША.

Рэлігійная свабода з’яўляецца асновай для агульнага дабра Злучаных Штатаў. Як амерыканцы, мы інтуітыўна разумеем, што людзі павінны мець свабоду, каб жыць у адпаведнасці з тым, у праўдзівасць чаго вераць, гэта значыць у адпаведнасці са сваім сумленнем, сказаў арцыбіскуп Ёзэф Курц. Іерарх таксама адзначыў вялікі ўклад рэлігійных інстытутаў у будаванне грамадства.

Ён таксама спаслаўся на несправядлівасць, з якой хрысціянскія арганізацыі сустракаліся ў папярэднія гады. Супраць асацыяцый, якія кіраваліся рэлігійнымі перакананнямі, выкарыстоўваліся санкцыі. Такім чынам, улады спынілі дзейнасць шматлікіх устаноў, у тым ліку тых, якія займаліся дапамогай па ўсынаўленні і аддавалі дзяцей толькі ў сем’і, якія складаюцца з маці і бацькі.

Арцыбіскуп Курц адзначыў, што, напрыклад, у Арканзасе рэлігійна матываваныя арганізацыі знаходзяць 50% прыёмных сем’яў. У Злучаных Штатах налічваецца больш за 400 тыс. дзяцей, якія чакаюць усынаўлення. “Мы павінны паклапаціцца аб удзеле ўсіх, калі гаворка ідзе пра рашэнне асноўных праблем. Зараз не час абмяжоўваць арганізацыі, якія ратуюць дзяцей”, - сказаў старшыня профільнай камісіі епіскапату ЗША.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 жніўня 2018, 13:09