Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік выказаў сваю салідарнасць японцам

Францішак выказаў свае спачуванне і салідарнасць у сувязі з стыхійным бедствам, з якім змагаецца Японія.

“Глыбока засмучаны, даведаўшыся пра гібель людзей і прычыненыя шкоды, выкліканыя сур’ёзнымі паводкамі пасля моцных дажджоў у Японіі, Яго Святасць Францішак выказвае шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі. Ён моліцца асаблівым чынам за супакой для памерлых, вылячэнне параненых і суцяшэнне ўсіх засмучаных”, - гаворыцца ў тэлеграме, якую ад імя Папы скіраваў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін.

Пантыфік таксама выказвае падтрымку грамадзянскім уладам і ўсім, хто ўдзельнічае ў пошукава-выратавальнай аперацыі і дапамагае ахвярам бедства.

Ліўневыя дажджы, якія абрынуліся на паўднёва-заходнія і цэнтральныя раёны Японіі, прывялі да паводкі і апоўзняў, у выніку чаго некалькі гарадоў апынуліся затопленыя. Стыхійнае бедства забрала жыцці больш чым 140 чалавек. Невядомы лёс многіх жыхароў краіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 ліпеня 2018, 12:19