Cerca

Vatican News
Удзельнікі Тур дэ Франс у Гроце Аб'яўленняў Удзельнікі Тур дэ Франс у Гроце Аб'яўленняў 

Лурд прымаў удзельнікаў “Тур дэ Франс”

Зоркі сусветнага веласпорта наведалі санктуарый у Лурд у юбілейны 160-ы год ад аб’яўленняў Маці Божай. У санктуарыі іх чакала адмысловая праграма.

Перад завяршэннем самай прэстыжнай шматдзённай гонкі “Тур дэ Франс” многія яе ўдзельнікі прысутнічалі на св. Імшы ў Гроце Аб’яўленняў.

Менавіта з вядомага ва ўсім свеце “марыйнага” горада распачаўся 27 жніўня 2018 г. 200-кіламетровы 19-ы этап. Так адбылося не ўпершыню. “Тур дэ Франс” кожныя некалькі гадоў праходзіць праз Лурд, але на гэты раз стартавы гарадок знаходзіўся ўсяго ў некалькіх дзясятках метраў ад санктуарыя. Дзякуючы гэтаму многія веласіпедысты маглі памаліцца ў Гроце Аб’яўленняў.

У санктуарыі ўдзельнікаў Туру і пілігрымаў чакала адмысловая праграма. 26 ліпеня 2018 г. на традыцыйную вячэрнюю працэсію са свечкамі можна было прыйсці са сваім роварам. Мясцовы біскуп Нікаля Брувэ блаславіў двухколавыя транспартныя сродкі і іх уладальнікаў. 27 ліпеня раніцай іерарх узначаліў для ўдзельнікаў “Тур дэ Франс” св. Імшу ў Гроце Аб’яўленняў.

“Гэта можа здацца дзіўным, калі мы бачым “Тур дэ Франс” тут, у санктуарыі, - сказаў у пачатку Эўхарыстыі біскуп Брувэ. - Гэтыя дзве рэальнасці добра вядомыя ў свеце, вельмі папулярныя, але не часта сустракаюцца. Сёння гэта адбылося. Мы прымаем і пазнаём одно аднаго. На самой справе, спорт мае шмат агульнага з хрысціянскім жыццём. Наш санктуарый адкрыты для ўсіх. Мы рады гэтай сустрэчы, мы давяраем яе Богу і молімся асаблівым чынам за тых, хто прыехаў сюды, каб ласка Божая сышла на іх. Усіх веласіпедыстаў мы давяраем Марыі Каралеве Спакою”.

“Тур дэ Франс” ужо ў чацвёрты раз быў госцем марыйнага санктуарыя ў Лурд. Упершыню гоншчыкі прыехалі сюды 70 гадоў таму. Перад гэтым горад быў мэтай аднаго з этапаў велагонкі ў 2011 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 ліпеня 2018, 14:49