Бэта версія

Cerca

Vatican News
Адзін з пратэстоўцаў у Нікарагуа Адзін з пратэстоўцаў у Нікарагуа  (AFP or licensors)

Касцёл у Еўропе падтрымаў заклік Папы да міру ў Нікарагуа

Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE), кардынал Анджэла Баньяска, накіраваў ліст салідарнасці старшыні епіскапата Нікарагуа, кардыналу Леапольда Хасэ Брэнэсу.

Еўрапейскі іерарх далучаецца да закліку Папы, як мага хутчэй вярнуцца да мірных перамоў, якія могуць навесці парадак у краіне. Іерарх з глыбокай заклапочанасцю адзначае рост насілля ў краіне.

22 ліпеня 2018 г. у Касцёле ў Лацінскай Амерыцы абвешчаны Днём малітвы за мір у Нікарагуа.

Раней Францішак заклікаў усе бакі канфлікту “дасягнуць перамір’я і зрабіць магчымым хуткае вяртанне за стол нацыянальнага дыялогу, каб разам шукаць адэкватнае рашэнне і такім чынам выйсці з крызісу”.

Кардынал Баньяска запэўніў у блізкасці Касцёла ў Еўропе з нікарагуанскім народам. Ён таксама нагадаў, што “мір і жыццё чалавека з’яўляюцца неад’емнымі каштоўнасцямі, якія стаяць вышэй за ўсе інтарэсы”.

Масавыя хваляванні ў Нікарагуа пачаліся ў красавіку 2018 г., пасля таго як лідар адной з самых бедных краін Цэнтральнай Амерыкі Даніэль Артэга абвясціў рэформу сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае памяншэнне дапамогі і павелічэнне ўзносаў работнікаў у Фонд сацыяльнага забеспячэння. З часам сацыяльныя пратэсты перараслі ў палітычныя маніфестацыі з патрабаваннямі адстаўкі дзеючага кіраўніка і ўстанаўлення дэмакратычнага парадку.

Усё часцей узнікаюць выпадкі антыкасцёльнай і антыхрысціянскай агрэсіі, прадстаўнікі Касцёла, за дапамогу пратэстоўцам, падвяргаюцца нападам і пераследу. 9 ліпеня 2018 г. баевікі напалі і збілі арцыбіскупа Манагуа, кардынала Леапольда Брэнэса, біскупа Сільвіё Хасэ Баэса і Апостальскага нунцыя ў Нікарагуа, арцыбіскупа Вальдэмара Зомертага.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 ліпеня 2018, 12:07