Бэта версія

Cerca

Vatican News
Мігранты і бежанцы падчас дабрачыннага абеду Мігранты і бежанцы падчас дабрачыннага абеду  (ANSA)

Папа: патрэбна братэрства з мігрантамі і бежанцамі

Пантыфік прывітаў удзельнікаў сумеснага абеду, у якім прынялі ўдзел палітыкі, грамадскія і касцёльныя дзеячы, а таксама каля 100 мігрантаў і бежанцаў.

Падзея была арганізавана 19 чэрвеня 2018 г. у Рыме па ініцыятыве італьянскага аддзялення каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Сaritas” у рамках кампаніі салідарнасці з бежанцамі пад назвай “Share the journey” (Зробім сумесным падарожжа), старт якой даў сам Пантыфік у верасні мінулага года.

“Заклікаю “Сaritas”, супольнасць вернікаў са сваімі душпастырамі, а таксама ўсіх людзей добрай волі, каб стваралі ўсё новыя магчымасці для дзялення, каб з нашых сустрэч магло нарадзіцца абноўленае братэрства з мігрантамі і бежанцамі,”

- напісаў Святы Айцец у сваім кароткім прывітанні.

Абед адбыўся ў сядзібе рымскага “Сaritas” побач са сталічным чыгуначным вакзалам “Тermini”. Падчас яго мігранты і бежанцы розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў маглі падзяліцца сваімі гісторыямі і цяжкасцямі з запрошанымі прадстаўнікамі палітычных уладаў, грамадскіх арганізацый і духавенства, а таксама распавесці ім пра трагічныя сітуацыі краін свайго паходжання, пра голад, войны, пераследы і прыродныя катаклізмы, якія вымусілі іх уцякаць.

Падзея адбылася напярэдадні Сусветнага дня бежанцаў, які штогадова адзначаецца 20 чэрвеня па ініцыятыве Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 чэрвеня 2018, 15:14