Cerca

Vatican News
Пратэсты ў Нікарагуа. Ілюстрацыйнае фота Пратэсты ў Нікарагуа. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа моліцца за ахвяр насілля ў Нікарагуа

Францішак выказаў занепакоенасць супрацьстаяннем у Нікарагу, дзе ў выніку сутыкненняў паміж маніфестантамі і сіламі правапарадку загінулі каля сотні чалавек.

“Далучаюся да маіх братоў біскупаў з Нікарагуа выказваючы смутак па прычыне жорсткіх актаў насілля, з забітымі і параненымі, учыненых узброенымі групамі для падаўлення сацыяльных пратэстаў. Малюся за ахвяр і іх блізкіх”, - сказаў Папа.

“Касцёл заўсёды за дыялог, але гэта патрабуе дзейсных намаганняў на карысць павагі да свабоды і, перш за ўсё, да жыцця. Малюся, каб спынілася насілле і былі забяспечаны ўмовы для хутчэйшага аднаўлення дыялогу”

-  дадаў ён.

Пратэсты ў Нікарагуа пачаліся 18 красавіка 2018 г. і былі выкліканы намерам прэзідэнта краіны, Даніэля Артэгі, павялічыць падаткі і зменшыць выдаткі на сацыяльную сферу. Пасля першых сутыкненняў паліцыі з пратэстуючымі, у выніку якіх загінулі каля 30 чалавек, кіраўнік дзяржавы аб’явіў аб адмене рэформы. Аднак апазіцыя не задаволілася гэтым і пачала патрабаваць яго адстаўкі. Пратэсты сталі самымі крывавымі пасля Нікарагуанскай рэвалюцыі 1979 г., адным з лідэраў якой быў Даніэль Артэга.

Папа: спыніць насілле ў Нікарагуа
Навіна ў фармаце аўдыё

 

 

03 чэрвеня 2018, 13:36