Бэта версія

Cerca

Vatican News
Падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона Падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона  (AFP or licensors)

Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Францыі

26 чэрвеня 2018 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе шчырых перамоў адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Францыяй. Падкрэсліваўся – з асаблівай спасылкай на намаганні Каталіцкага Касцёла – уклад рэлігій у спрыянне супольнаму дабру краіны.

Падчас візіту французскага лідэра ў Ватыкан закраналіся некаторыя глабальныя пытанні, якія маюць узаемны інтарэс. Гаворка ішла пра абарону навакольнага асяроддзя, міграцыю, шматбаковыя высілкі на карысць прадухілення і вырашэння канфліктаў, асабліва са спасылкай на раззбраенне.

Бакі абмяняліся поглядамі на некаторыя канфлітныя сітуацыі, у прыватнасці на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, а таксама абмеркавалі перспектывы еўрапейскага праекта, паведамляецца ў спецыяльным камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

У другой палове дня Эмануэль Макрон здзейсніў візіт у рымскую базыліку св. Яна на Латэране, дзе падчас урачыстай цырымоніі, якую ўзначаліў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, арцыбіскуп Анджэла Дэ Данаціс, яму быў нададзены тытул ганаровага протаканоніка латэранскага капітула.

Традыцыя надання гэтага тытула правіцелям Францыі існуе з канца XVI ст. Яе ўзнікненне звязана з асаблівым клопатам тагачных французскіх манархаў аб базыліцы св. Яна на Латэране. З сярэдзіны ХХ ст. гэты тытул быў нададзены шасці Прэзідэнтам Францыі: Рэнэ Каці, Шарлю дэ Голю, Валеры Жыскару д’Эстэну, Жаку Шыраку і Нікаля Сарказі.

Рэпартаж аб аўдыенцыі для Прэзідэнта Францыі
Навіна ў фармаце аўдыё
26 чэрвеня 2018, 14:07