Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Фігура Езуса, пакрытая вулканічным пеплам. Горад Анцігуа-Гуатэмала Фігура Езуса, пакрытая вулканічным пеплам. Горад Анцігуа-Гуатэмала  (ANSA)

Францішак спачувае сем’ям ахвяр вывяржэння вулкану Фуэга

Францішак выказаў свае спачуванні пасля вывяржэння вулкану Фуэга ў Гватэмале

“Святы Айцец глыбока засмучаны сумнай весткай аб гвалтоўным вывяржэнні вулкана Фуэга, якое прывяло да шматлікіх ахвяр і значнага ўрону, што паўплывала на вялікую колькасць жыхароў рэгіёну”, - гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, падпісанай Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам Пьетра Паралінам.

Францішак “узносіць просьбы аб вечным супакоі для памерлых і моліцца за ўсіх тых, якія пакутуюць ад наступстваў гэтага стыхійнага бедства”.

У тэлеграме, скіраванай на імя Апостальскага нунцыя ў краіне, гучыць просьба, перадаць шчырыя спачуванні Яго Святасці сем’ям, якія аплакваюць страту сваіх блізкіх, словы духоўнай блізкасці пацярпелым, а таксама падзякаваць асобам, якія нясуць дапамогу.

3 чэрвеня 2018 г. у Гватэмале пачалося маштабнае вывяржэнне вулкана Фуэга – самае моцнае за дзесяцігоддзі. Колькасць загінулых па апошніх дадзеных складае 69. Чакаецца, што па меры працягу пошукава-выратавальных работ колькасць ахвяр будзе расці. Стыхія ўжо закранула каля 2 млн чалавек.

Вулкан, вышыня якога складае 3,7 км, уваходзіць у лік самых актыўных у Гватэмале. Ён размешчаны ў 40 км на паўднёвы захад ад сталіцы. Цяперашняе вывяржэнне стала другім у бягучым годзе. Першае адбылося ў пачатку студзеня.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 чэрвеня 2018, 14:57