Пошук

LIBYA-CONFLICT-MIGRATION LIBYA-CONFLICT-MIGRATION 

Пантыфік: галеча, насілле і карупцыя – фундамент рабства

Патрэбна глыбокае разуменне праблемы сучаснага рабства, лічыць Папа. У сваім відэа-пасланні да ўдзельнікаў міжнароднага форуму, прысвечанага гэтай праблематыцы, ён звярнуў увагу на неабходнасць падтрымкі бедных і абяздоленых, якія становяцца першымі ахвярамі гэтай з’явы.

Хрысціяне пакліканы да развіцця супрацоўніцтва ў мэтах пераадолення ўсіх форм няроўнасці, дыскрымінацыі, усяго таго, што робіць чалавека рабом, падкрэсліў Францішак. Сустрэчу арганізавала праваслаўная архіепархія Буэнас-Айрэса, пад патранажам Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея 

“Рабства – гэта не з’ява з мінулага”

Гэтая практыка мае сёння розныя формы: гандаль людзьмі, выкарыстанне людзей праз правакаванне іх запазычанасці, жорсткае абыходжанне з дзецьмі, сексуальная эксплуатацыя і прымусовая хатняя праца, пералічыў Папа. Ён перакананы, што афіцыйныя лічбы такіх выпадкаў заніжаныя. Па некаторых дадзеных, больш за 40 мільёнаў чалавек, мужчын, але асабліва жанчын і дзяцей, пакутуюць ад рабства, звярнуў увагу Святы Айцец. 

Гэта злачынства супраць чалавечнасці, лічыць Францішак, таму ніхто не можа застацца абыякавым да з’явы сучаснага рабства. Ён назваў дзве задачы, якія стаяць перад грамадствам: глыбокае разуменне праблемы і дапамога ахвярам, абарона іх правоў.

“Фундаментам рабства з’яўляюцца галеча, насілле і карупцыя”

Адсюль выцякае неабходнасць інтэгральнага развіцця чалавека ад магчымасці добрай адукацыі да доступу да працы, паколькі ахвярамі рабства у большасці становяцца людзі бедныя і выкінутыя на ўзбочыну грамадства, заўважыў Пантыфік.

08 мая 2018, 13:10