Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Пантыфік падчас сустрэчы з прэм’ерам Румыніі ў прыватнай бібліятэцы Апостальскага палацу Пантыфік падчас сустрэчы з прэм’ерам Румыніі ў прыватнай бібліятэцы Апостальскага палацу  (AFP or licensors)

Пантыфік прыняў прэм'ер-міністра Румыніі

11 мая 2018 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Румыніі Віярыку Дэнчылэ.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам, адбылася размова палітык з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе шчырых перамоў абмяркоўваліся добрыя двухбаковыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Румыніяй. Звярталася ўвага на крокі, зробленыя на карысць супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы, а таксама выказвалася пажаданне, каб у бліжэйшай будучыні яно было ўмацаванна заключэннем адпаведных дамоваў.

Бакі закраналі некаторыя тэмы актуальнай павесткі дня. Гаворка ішла пра важнасць згоды ў румынскім грамадстве, якая неабходна для будавання супольнага дабра. Абмяркоўваліся таксама некаторыя перспектывы будучыні еўрапейскага праекту ў кантэксце таго, што на працягу першага паўгодзя 2019 г. Румынія будзе старшынстваваць у Еўрапейскім Саюзе.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
11 мая 2018, 15:04