Пошук

2023.10.03 Jozef Baradziulia

Старонкі гісторыі. Адысея ксяндза Юзафа Барадзюлі

На працягу савецкага перыяду гісторыі Беларусі сотні каталіцкіх святароў, якія працавалі на нашай зямлі, прайшлі праз турмы, лагеры і высылкі, пасля якіх вярнуцца на Радзіму атрымалася ў вельмі нямногіх.

Адным з такіх пастыраў быў ксёндз Юзаф Барадзюля – святар з Віцебшчыны, які правёў у няволі чвэрць стагоддзя і самыя важныя гады свайго жыцці, але нават і пасля вызвалення не меў магчымасці легальна служыць у Беларусі. Ён быў вымушаны жыць у Рызе і доўгі час займаўся душпастырствам патаемна. Толькі ва ўзросце 85-ці гадоў камуністычныя ўлады дазволілі ямы выконваць абавязкі “служыцеля культу”.

Сёлета выпадае дзве юбілейныя даты, звязаныя з гэтым пастырам: 130 гадоў з дня яго нараджэння і 40 гадоў з дня яго смерці. У сувязі з гэтым па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі, з тэрыторыі якой паходзіў ксёндз Барадзюля, было праведзена чарговае даследаванне яго жыццёвага шляху. Яго ажыццявіла спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і каталіцкага духавенства на тэрыторыі Беларусі ў ХIX – XX стагоддзях. Пра жыццё гэтага святара з Віцебшчыны яна распавяла ў падкасце Vatican News - Ватыканскага радыё Старонкі гісторыі.
 

05 кастрычніка 2023