Пошук

Лагер бежанцаў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Лагер бежанцаў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга  (AFP or licensors)

Францішак асудзіў напад на лагер бежанцаў у Афрыцы

Святы Айцец асудзіў “баязлівы напад на лагер бежанцаў Мугунга”, размешчаны ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, у выніку якога загінулі 18 чалавек і 35 атрымалі раненні.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік выказаў сваю “блізкасць да ўсіх, хто пацярпеў ад гэтага акту сляпой нянавісці, які не пашкадаваў нават дзяцей” і запэўніў пацярпелых і іх сем’і ў малітве. Ён яшчэ раз асудзіў выкарыстанне “актаў насілля для вырашэння канфліктаў” і заклікаў “кангалезскі народ захоўваць надзею”, а палітычных дзеячаў – да “рашучых дзеянняў на карысць міру і братэрства”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці, на імя біскупа Гомы Уілі Нгумбі Нэнгеле.

У лагерах для ўнутрана перамешчаных асоб на тэрыторыі правінцыі Паўночнае Ківу недалёка ад мяжы з Руандай знайшлі прытулак тысячы людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы з прычыны баявых дзеянняў паміж кангалезскімі ўрадавымі войскамі і паўстанцамі групоўкі M23.

3 мая 2024 года ў адным з іх адбыліся два магутныя выбухі, якія прывялі да гібелі і ранення дзясяткаў людзей, пераважна жанчын і дзяцей, а таксама да разбурэння жылішчаў і інфраструктуры.
 

09 мая 2024, 09:45