Пошук

Кветкі перад гандлёвым цэнтрам у Сіднэі Кветкі перад гандлёвым цэнтрам у Сіднэі  (ANSA)

Пантыфік моліцца за ахвяр нападу ў гандлёвым цэнтры ў Сіднэі

Папа з глыбокім засмучаннем успрыняў паведамленне пра гібель людзей падчас нападу ў гандлёвым цэнтры ў Сіднэі, выказваючы сваю блізкасць усім, хто пацярпеў ад гэтай “бессэнсоўнай трагедыі”.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік выказаў асаблівыя спачуванні тым, хто страціў сваіх родных і блізкіх. Ён моліцца за загінулых, параненых і тых, хто аказвае дапамогу пацярпелым, выпрошваючы Божае благаслаўленне для ўсіх аўстралійцаў, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, на імя арцыбіскупа Сіднэя Энтані Фішэра.

13 красавіка 2024 года Аўстралію ўзрушыла навіна пра мужчыну з нажом, які забіў шэсць чалавек і параніў васьмярых у гандлёвым цэнтры ў сіднэйскім раёне Бондзі. Нападнік быў забіты супрацоўнікамі паліцыі. Паводле першапачатковых даных, дзеянні злычынцы не звязаны з тэрарызмам.
 

14 красавіка 2024, 11:27