Пошук

Прэм’ер-міністр Беліза з візітам у Ватыкане

20 красавіка 2024 года Папа прыняў Прэм’ер-міністра Беліза Джонам Брысеньё. Затым палітык сустрэўся з арцыбіскупам Полам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце была выказана задаволенасць добрымі адносінамі паміж Белізам і Апостальскай Сталіцай. Асаблівая ўвага была звернута на дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў сферы адукацыі і клопату пра мігрантаў.

У ходзе размовы абмяркоўваліся некаторыя актуальныя пытанні, звязаныя з грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне, падкрэсліваўся ўклад, які Каталіцкі Касцёл і хрысціянскія каштоўнасці, прысутныя ў белізскім грамадстве, могуць зрабіць дзеля агульнага дабра насельніцтва.
 

20 красавіка 2024, 12:41