Пошук

Святая Імша ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы Святая Імша ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы 

Каляндар папскіх цэлебрацый на красавік і май 2024 года

12 красавіка 2024 года ў Ватыкане быў апублікаваны расклад публічных цэлебрацый, якія ўзначаліць Францішак у два бліжэйшыя месяцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

28 красавіка 2024 года Святы Айцец здзейсніць пастырскі візіт у Венецыю. Ён наведае жаночую турму, сустрэнецца з удзельнікамі біенале і з моладдзю, узначаліць Эўхарыстычнае набажэнства на плошчы святога Марка.

Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, 9 мая ў 17.30, адбудзецца абвяшчэнне і зачытанне Юбілейнай булы Францішка. Святы Айцец узначаліць малітву нешпараў, якая пройдзе ў базіліцы святога Пятра.

18 мая Папа адправіцца ў апостальскае падарожжа ў Верону, каб прыняць удзел у сустрэчы Arena di pace 2024, якая пройдзе ў падтрымку міру на знакамітай веронскай Арэне.

На наступны дзень, 19 мая, ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы, Пантыфік правядзе ў 10.00 літургію ў базіліцы святога Пятра.

26 мая, ва ўрачыстасць святой Троіцы, Францішак узначаліць Святую Імшу з нагоды І-га Сусветнага дня дзяцей. Літургія пройдзе на ватыканскай плошчы святога Пятра ў 10.30.

12 красавіка 2024, 12:29