Пошук

Ратаўнікі на руінах жылога дома ў Адэсе, разбуранага ў выніку расійскага ракетнага ўдара Ратаўнікі на руінах жылога дома ў Адэсе, разбуранага ў выніку расійскага ракетнага ўдара  (ANSA)

Францішак нагадаў пра пакуты людзей у Святой Зямлі і ва Украіне

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, 3 сакавіка 2024 года, Папа згадаў пра драматычную сітуацыю ў Святой Зямлі і ва Украіне, дзе кожны дзень гіне вялікая колькасць людзей.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я кожны дзень з болем нашу ў сэрцы пакуты насельніцтва Палесціны і Ізраіля з-за ваенных дзеянняў, якія працягваюцца. Тысячы загінулых, параненых, перамешчаных асоб, велізарныя разбурэнні прычыняюць пакуты, і гэта з жудаснымі наступствамі для малых і безабаронных, якія бачаць сваю будучыню пад пагрозай. Я пытаюся: ці сапраўды мы думаем, што такім чынам можам пабудаваць лепшы свет, ці сапраўды мы думаем, што так зможам дасягнуць міру? Калі ласка, хопіць! Давайце ўсе скажам: “Калі ласка, хопіць!” Спыніцеся! Я заахвочваю працягваць перамовы аб неадкладным спыненні агню ў Газе і ва ўсім рэгіёне, каб закладнікі былі неадкладна вызвалены і вярнуліся да сваіх блізкіх, якія з нецярпеннем іх чакаюць, а грамадзянскае насельніцтва магло атрымаць бяспечны доступ да неабходнай і тэрміновай гуманітарнай дапамогі. І, калі ласка, не будзем забываць пра змучаную Украіну, дзе кожны дзень шмат гіне людзей. Там так шмат болю”, - сказаў Пантыфік.
 

03 сакавіка 2024, 12:31