Пошук

Наступствы ізраільскага ракетнага абстрэлу сектара Газа Наступствы ізраільскага ракетнага абстрэлу сектара Газа  (ANSA)

Пантыфік: прасіць Бога аб дары міру для Украіны і Святой Зямлі

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 6 сакавіка 2024 года ў Ватыкане, Францішак скіраваў чарговы заклік да міру, просячы вернікаў маліцца аб гэтым дары.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Яшчэ раз, браты і сёстры, скіроўваю мой заклік маліцца за народы, якія пакутуюць ад жаху вайны ва Украіне і ў Святой Зямлі, а таксама ў іншых частках свету. Будзем маліцца аб міры, будзем прасіць Пана аб дары міру”, - сказаў Пантыфік.

Папа таксама прывітаў пілігрымаў з Польшчы, якія прыбылі ў Рым з нагоды 80-й гадавіны мучаніцтва благаслаўлёных Юзэфа і Вікторыі Ульмаў і іх 7 дзяцей, забітых у 1944 годзе нацыстамі за хаванне яўрэяў. Ён заўважыў, што з гэтай нагоды ў Ватыканскіх садах будзе пасаджана яблыня, прывітая благаслаўлёным Юзэфам Ульмам.

Звяраючыся да моладзі, хворых, пажылых людзей і маладажонаў, Францішак нагадаў, што на працягу Вялікага посту важна працягваць прыкладаць намаганні, накіраваныя на тое, каб пазбавіцца ад усяго, што скоўвае жыццё, “каб усёй душой вярнуцца да Бога, які любіць нас вечнай любоўю”.
 

06 сакавіка 2024, 11:16