Пошук

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Танзаніі

12 лютага 2024 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Прэзідэнта Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія Самію Сулуху Хасан.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Затым палітык сустрэлася з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

“Падчас шчырых дыскусій у Дзяржсакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Танзаніяй. У прыватнасці, была нагадана важнасць ролі, якую Каталіцкі Касцёл грае ў краіне на карысць насельніцтва, асабліва ў сферы дабрачыннасці, адукацыі і аховы здароўя”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Адзначаецца, што ў ходзе размоў бакі засяродзіліся на пытаннях, звязаных з сацыяльным кантэкстам ў Танзаніі, і на праблемах, на якія павінна адказаць краіна. Акрамя таго, адбыўся абмен меркаваннямі аб рэгіянальнай сітуацыі і міжнародных справах. Выказвалася пажаданне яшчэ большых намаганняў, накіраваных на садзейнічанне міру.
 

12 лютага 2024, 11:33