Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец: маліцца аб адзінстве хрысціян і міры ў свеце

Маліцца аб адзінстве хрысціян і міры ў свеце, - заклікаў Папа на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 21 студзеня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У гэтыя дні мы асабліва молімся аб адзінстве хрысціян і давайце не будзем стамляцца маліць Пана аб міры ва Украіне, у Ізраілі і Палесціне, а таксама ў многіх іншых частках свету: ад яго адсутнасці заўсёды пакутуюць самыя слабыя. Я думаю пра самых малых, пра шматлікіх параненых і забітых дзяцей, пра тых, хто пазбаўлены любові, мараў і будучыні. Адчуем адказнасць за малітву і будаванне міру для іх!”, - заклікаў Папа.

“Я з сумам успрыняў навіну аб выкраданні ў Гаіці групы людзей, у тым ліку шасці законніц: шчыра просячы аб іх вызваленні, я малюся аб грамадскай згодзе ў гэтай краіне і заклікаю ўсіх пакласці канец гвалту, які прыносіць гэтаму дарагому народу шмат пакут”, - дадаў Святы Айцец.
 

21 студзеня 2024, 13:04