Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Пантыфік: мір нараджаецца ў чалавечым сэрцы

На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 10 студзеня 2024 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Францішак заклікаў вернікаў не забываць маліцца за мір у свеце.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Адновім нашу малітоўную блізкасць да дарагога і змучанага ўкраінскага народа і да ўсіх людзей, прыгнечаных жахамі вайны ў Палесціне, Ізраілі і іншых частках свету. Давайце будзем маліцца за гэтых людзей, якія знаходзяцца ў сітуацыі вайны, і будзем прасіць Пана, каб пасеяў зерні міру ў сэрцах уладаў гэтых краін”, - заахвоціў Папа.

Святы Айцец закрануў тэму міру таксама ў звароце да пілігрымаў з Польшчы. “На пачатку Новага года важна памятаць, што мір, такі жаданы ўсімі, нараджаецца ў чалавечым сэрцы”, - сказаў ён, жадаючы вернікам, каб іх задумы і рашэнні для сябе, блізкіх, роднай краіны і ўсяго свету, заўсёды вынікалі з жадання міру.

Звяртаючыся з традыцыйным прывітаннем да моладзі, хворых, пажылых і маладажонаў, Пантыфік заклікаў іх заўсёды імкнуцца да “навізны жыцця, якую адкрывае нам Божы Сын, уцелаўлёны дзеля збаўлення чалавецтва”.
 

10 студзеня 2024, 11:20