Пошук

Папа Францішак падчас малітвы Анёл Панскі 26 лістапада 2023 года Папа Францішак падчас малітвы Анёл Панскі 26 лістапада 2023 года  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Стан здароўя Святога Айца паляпшаецца

“Стан здароўя Святога Айца палепшыўся. Тэмпературы няма, працягваецца неабходнае лячэнне”, - паведаміў 2 снежня 2023 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасада.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Стан здароўя Святога Айца палепшыўся. Павышэнне тэмпературы адсутнічае, ён працягвае адпаведную тэрапію", - паведаміў Матэа Бруні.

Кіраўнік Залы Друку таксама адзначыў, што ў нядзелю, 3 снежня 2023 года, Францішак узначаліць малітву Анёл Панскі па відэасувязі з капліцы Дома святой Марты.

Нядзельная малітва будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлебачанні, на вялікіх экранах на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, а таксама на сайце Vatican News.

02 снежня 2023, 16:46