Пошук

Наступствы расійскага ракетнага ўдара на грамадзянскім аб'екце ў Харкаве Наступствы расійскага ракетнага ўдара на грамадзянскім аб'екце ў Харкаве  (ANSA)

Святы Айцец: няхай зацікаўленыя ў войнах пачуюць голас сумлення

Пасля малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра, якая прайшла 31 студзеня 2023 года, Францішак заклікаў не забываць маліцца за народы, якія пакутуюць ад войнаў і насілля.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“На жаль, святкаванне Божага Нараджэння ў Нігерыі было пазначана цяжкім насіллем з шматлікімі ахвярамі ў штаце Плато. Я малюся за іх і іх сем’і. Няхай Бог вызваліць Нігерыю ад гэтых жахаў!”, - сказаў Папа, заклікаючы таксама маліцца за ахвяр выбуху аўтацыстэрны ў Ліберыі.

“Будзем працягваць маліцца за народы, якія пакутуюць з прычыны войнаў: за змучаны ўкраінскі народ, за палесцінскі і ізраільскі народы, на суданскі народ і многія іншыя. На заканчэнне года адважымся спытацца: колькі жыццяў было загублена ва ўзброеных канфліктах? Колькі людзей загінула? Колькі разбурэнняў, колькі пакут, колькі беднасці? Няхай тыя, хто зацікаўлены ў гэтых канфліктах, пачуюць голас сумлення. І не будзем забываць пра змучаных рахінджа!”, - заклікаў Святы Айцец.
 

31 снежня 2023, 13:30