Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (Vatican Media)

Францішак: будзем маліцца за народы Украіны, Палесціны і Ізраіля

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 27 снежня 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец заклікаў вернікаў не забываць маліцца за мір і народы, якія пакутуюць ад вайны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Няхай Бэтлеемскае Дзіця адорыць усіх вас сваім святлом, каб у штодзённых справах у новым годзе вы чэрпалі натхненне з Евангелля. І, калі ласка, давайце не будзем забываць у малітвах пра тых, хто церпіць ад жудасных наступстваў гвалту і вайны. Памолімся асабліва за змучаную Украіну і за народы Палесціны і Ізраіля. Вайна – гэта зло. Памолімся аб спыненні войнаў”, - сказаў Святы Айцец.

Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Францішак выказаў падзяку народу гэтай краіны за дапамогу ахвярам узброеных канфліктаў. “Напрыканцы года, давайце падзякуем Богу за ўсе дары, якія мы атрымалі, у тым ліку за тое, што было зроблена многімі людзьмі для дапамогі ахвярам вайны ва Украіне і іншых частках свету”, - заклікаў Пантыфік.
 

27 снежня 2023, 10:20