Пошук

Папа Францішай і Папа Бэнэдыкт XVI Папа Францішай і Папа Бэнэдыкт XVI  (@vaticanmedia)

Францішак: Бэнэдыкт XVI служыў Касцёлу з мудрасцю і любоўю

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі 31 снежня 2023 года Папа скіраваў заклік у сувязі з першай гадавінай смерці Бэнэдыкта XVI, а таксама заклікаў заўсёды абараняць і падтрымліваць сем’і.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Год таму Папа Бэнэдыкт XVI завяршаў свой зямны шлях, пасля таго як з любоў і мудрасцю служыў Касцёлу. Мы адчуваем да яго вялікую любоў, вялікую ўдзячнасць і вялікае захапленне. Няхай ён благаслаўляе і суправаджае нас з неба”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік таксама спаслаўся на свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, скіроўваючы асаблівае прывітанне сем’ям, якія сабраліся на ватыканскай плошчы святога Пятра і тым, якія далучыліся да малітвы праз тэлебачанне ці іншыя сродкі камунікацыі. “Давайце не будзем забываць, што сям’я – гэта фундаментальная ячэйка грамадства: трэба заўсёды бараніць яе і падтрымліваць, заўсёды!”, - падкрэсліў Францішак.
 

31 снежня 2023, 13:50