Пошук

Папа падчас Імшы ў Вігілію Божага Нараджэння. Архіўнае фота Папа падчас Імшы ў Вігілію Божага Нараджэння. Архіўнае фота  (Vatican Media)

Францішак узначаліць Імшу ў ноч Божага Нараджэння

24 снежня 2023 года ў 19.30 па рымскім часе Францішак узначаліць Імшу ў ноч Божага Нараджэння. Яна пройдзе ў ватыканскай базіліцы пры ўдзеле духавенства і вернікаў з усіх частак свету.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Эўхарыстыю будуць трансліраваць шматлікія тэлекампаніі па ўсім свеце. Тэлеканал Беларусь 1 пакажа яе ў запісе 25 снежня ў 00.05 па беларускім часе.

Літургія пачнецца са спеву Kalenda, якім абвяшчаецца Божае Нараджэнне, пасля з фігуры Дзіцятка Езуса, размешчанай у яслях, устаноўленых на сімвалічным троне ў цэнтры базілікі святога Пятра, будзе знята белая тканіна. Трон упрыгожаць кветкамі, якія прынясуць дзеці з Італіі, Мексікі, Кот-д’Івуара, Індыі і Карэі. Побач з фігурай будзе размешчана Евангелле, каб падкрэсліць значэнне вялікай падзеі ночы Божага Нараджэння – уцелаўленне Слова Божага. На заканчэнне эўхарыстычнай цэлебрацыі, Святы Айцец возьме на рукі фігуру Дзіцятка Езуса і аднясе яе ў суправаджэнні працэсіі ў яслі, размешчаныя ля ўваходу ў ватыканскую базіліку.

Для Францішка гэта будзе адзінаццатае Божае Нараджэнне, праведзенае ў Ватыкане.
 

24 снежня 2023, 09:18