Пошук

Асабістая падзяка Пантыфіка ўдзельнікам Канцэрта для бедных

З нотамі лягчэй ствараць гармонію, чым з людзьмі, але гэта не ваш выпадак! - звярнуўся Папа да ўдзельнікаў і арганізатараў Канцэрта для бедных, які арганізавалі некалькі дзён таму ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Дзякую вам за тое, што, прыцягваючы такую колькасць людзей, вам удаецца прапанаваць бясплатны канцэрт тысячам бедных людзей, а з музыкай вы прапануеце момант сустрэчы, абмену, а потым абед і коўдры; адным словам – братэрства. Гэта вельмі адпавядае пасланню Божага Нараджэння”, - сказаў Францішак 15 снежня 2023 года ў Ватыкане.

“Ваш канцэрт – гэта канцэрт з беднымі. З беднымі. Гэта вырашальны момант, гэта з – ключ. Перайсці ад для да з. Вы пачынаеце з для, але хочаце дайсці да з. І гэта па-хрысціянску. Бог прыйшоў для нас, але як? Якім чынам? Ён прыйшоў, каб жыць з намі, ці, хутчэй, каб стаць такім, як мы. Гэта таямніца заўсёды пакідае нас без слоў. Яна занадта вялікая, яна пераўзыходзіць нас”, - працягнуў Пантыфік сваё разважанне.

І тут, на яго думку, “музыкі, святла, дэкарацый недастаткова” – “патрэбна малітва”. Францішак запрасіў сваіх гасцей даручыць гэты працэс заступніцтву Багародзіцы.
 

15 снежня 2023, 12:10