Пошук

Прэзідэнта Ірака з візітам у Ватыкане

18 лістапада 2023 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Прэзідэнта Ірака Абдула Латыфа Рашыда. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце, якія пацвярджаюць добрыя двухбаковыя адносіны, былі закрануты тэмы, што ўяўляюць узаемны інтарэс. У прыватнасці, была пацверджана неабходнасць таго, каб Каталіцкі Касцёл у Іраку мог працягваць выконваць сваю каштоўную місію і каб усім іракскім хрысціянам была гарантавана магчымасць быць яркай і актыўнай часткай грамадства і рэгіёну, асабліва на Ніневійскай раўніне.

Акрамя таго, абмяркоўваліся некаторыя міжнародныя пытанні, асаблівая ўвага была звернута на канфлікт у Ізраілі і Палесціне і на неадкладныя абавязацельствы па забеспячэнні міру і стабільнасці.
 

18 лістапада 2023, 13:11