Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа прыме сваякоў ізраільскіх заложнікаў і палестынцаў з Газы

Святы Айцец правядзе дзве асобныя сустрэчы: са сваякамі ізраільцян, якіх утрымліваюць у заложніках баевікі ХАМАС, і палестынцаў, якія знаходзяцца ў сектары Газа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Магу пацвердзіць, што раніцай у суботу 22 лістапада, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Папа Францішак паасобна сустрэнецца з групай сваякоў ізраільцян, якіх утрымліваюць у заложніках у Газе, і групай сваякоў палестынцаў, якія пакутуюць ад канфлікту ў Газе”, - сказаў, адказваючы на пытанні журналістаў, Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

“Праз гэтыя сустрэчы, выключна гуманітарнага характару, Папа Францішак хоча выказаць сваю духоўную блізкасць пакутам кожнага, бо, як сцвердзіў на заканчэнне малітвы Анёл Панскі ў мінулую нядзелю, “кожны чалавек, хрысціянін, юдэй, мусульманін, незалежна ад нацыянальнасці і рэлігіі, кожны чалавек святы, каштоўны ў вачах Бога і мае права жыць у міры”, - дадаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.
 

18 лістапада 2023, 10:13