Пошук

Папа: прасоўваць мадэль гарадоў, дзе людзям хочацца жыць

24 лістапада 2023 года Францішак прыняў у Ватыкане прадстаўнікоў насельніцтва і ўлад Цэнтральнай Італіі, якая пацярпела ад разбуральнага землятрусу ў 2016 і 2017 гадоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У памяць аб ахвярах трагедыі Святы Айцец выказаў спачуванні іх сем'ям і адзначыў, што дзякуючы настойлівасці, супрацоўніцтву і дальнабачнасці мясцовага насельніцтва былі зроблены сур'ёзныя крокі на шляху да аднаўлення.

Важна ўвязаць неабходнасць эканамічнага росту і тэхнічнага развіцця з патрэбай у якасці жыцця на асабістым і сацыяльным узроўні, прычым зрабіць гэта трэба без шкоды для людзей навокал і будучых пакаленняў, - адзначыў Папа. Ён заклікаў да прасоўвання мадэлі гарадоў, "дзе людзям хочацца жыць" – гэта дапаможа пераадолець крызіс дэпапуляцыі і дэмаграфічны спад. Тут важныя таксама ўвага да прыроды і праблемы змянення клімату.

Францішак выказаў духоўную блізкасць жыхарам цэнтральнай часткі Італіі, адзначыўшы, што шлях да аднаўлення доўгі і цяжкі, але надзею дае той настрой, з якім італьянцы пераадольваюць праблемы.
 

24 лістапада 2023, 14:23