Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Францішак заклікаў моладзь да актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла

Пасля малітвы Анёл Панскі, 26 лістапада 2023 года, Святы Айцец нагадаў, што моладзь – гэта сучаснасць і будучыня свету. Ён выказаў пажаданне, каб маладыя людзі станавіліся актыўнай часткай жыцця Касцёла.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння ў мясцовых Касцёлах адзначаецца 38-ы Сусветны дзень моладзі на тэму Цешцеся надзеяй. Я благаслаўляю ўсіх, хто прымае ўдзел у ініцыятывах, якія праводзяцца ў дыяцэзіях у працяг Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне. Абдымаю маладых людзей, сучаснасць і будучыню свету, і заахвочваю іх быць радаснымі пратаганістамі жыцця Касцёла”, - зачытаў словы Папы мансеньёр Паола Брайда, супрацоўнік Дзяржсакратарыяту.

Рашэннем Францішка з 2021 года дыяцэзіяльнае святкаванне Сусветных дзён моладзі было перанесена з Пальмовай нядзелі на ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.
 

26 лістапада 2023, 13:41