Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік: кліматычныя змены пагражаюць жыццю на Зямлі

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 26 лістапада 2023 года Папа падзякаваў за малітоўную падтрымку яго падарожжа ў Дубай, якое здзейсніць з 1 па 3 снежня.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Акрамя вайны нашаму свету пагражае яшчэ адна вялікая небяспека – кліматычная, якая ставіць пад пагрозу жыццё на Зямлі, асабліва будучых пакаленняў. А гэта супярэчыць задуме Бога, які стварыў усё для жыцця. Таму, у наступныя выхадныя я паеду ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, каб у суботу выступіць на Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP28). Я дзякую ўсім, хто будзе суправаджаць гэтае падарожжа малітвай і з абавязацельствам прыняць блізка да сэрца абарону нашага супольнага дома”, - зачытаў словы Папы мансеньёр Паола Брайда з Дзяржсакратарыята пасля нядзельнай малітвы Анёл Панскі.

 

26 лістапада 2023, 14:13