Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец моліцца за ахвяр няшчаснага выпадку ў Конга

Папа выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю людзей падчас цісканіны на стадыёне ў сталіцы Рэспублікі Конга, у выніку якой загінулі па меншай меры 37 чалавек, многія былі паранены.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік са смуткам даведаўся пра няшчасны выпадак, які здарыўся ў ноч з 20 на 21 лістапада 2023 года на стадыёне імя Мішэля Д’Арнано ў Бразавілі падчас мерапрыемства па наборы ў армію.

Папа выказаў блізкасць сваякам ахвяр, просячы “Найвышэйшага адарыць вечным супакоем загінулых і падтрымаць сем’і ў іх смутку”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратар П’етра Параліна.

Святы Айцец заклікаў усіх людзей добрай волі праявіць братэрскую і духоўную салідарнасць з тымі, каго закранула трагедыя, і выказаў падзяку ўсім, хто ўжо прыйшоў на дапамогу маладым людзям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі ў выніку здарэння.
 

25 лістапада 2023, 10:07