Пошук

Папа Францішак Папа Францішак  (AFP or licensors)

Cтан здароўя Францішка стабільны

“Стан здароўя Святога Айца стабілізаваўся, тэмпературы няма, але запаленне ў лёгкіх, якое суправаджаецца цяжкасцямі дыхання, захоўваецца. Працягваецца тэрапія антыбіётыкамі”, - паведаміла 30 лістапада 2023 года вечарам Зала Друку Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як вядома, агульную аўдыенцыю 29 лістапада Папа правёў у зале Паўла VI, але катэхезу ад яго імя чытаў ксёндз Філіпа Чампанэлі, супрацоўнік Дзяржсакратарыята.

Таксама Францішак быў вымушаны адмяніць сваё падарожжа ў Дубай на сусветны саміт, прысвечаны праблемам змянення клімату. Гэта ён зрабіў па просьбе медыкаў, якія назіраюць за станам яго здароўя.
 

30 лістапада 2023, 09:23