Пошук

Наступствы ўрагану Oціс у Мексіцы Наступствы ўрагану Oціс у Мексіцы  (AFP or licensors)

Святы Айцец моліцца за ахвяр урагану ў Мексіцы

Францішак скіраваў спачуванні сем’ям ахвяр і параненым у выніку магутнага ўрагану Оціс, які 25-26 кастрычніка 2023 года абрынуўся на паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Мексікі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Папа ўзносіць гарачыя малітвы аб вечным супакоі для загінулых і просіць Пана аб дары суцяшэння для тых, хто пакутуе ад разбуральных наступстваў урагану, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна на імя арцыбіскупа Леапольда Гансалеса, пастыра архідыяцэзіі Акапулька.

Святы Айцец заклікаў хрысціянскую супольнасць умацаваць міласэрную салідарнасць у аднаўленні пацярпелых раёнаў, запэўніў у бацькоўскім клопаце і духоўнай блізкасці параненых і пацярпелых, ад усяго сэрца ўдзяляючы апостальскае благаслаўленне на знак веры і надзеі на ўваскорслага Хрыста.

Ураган Оціс стаў адным з самых магутных ураганаў у гісторыі, які калі-кольвечы дасягаў берагоў Мексікі. На дадзены момант вядома пра трыццаць ахвяр стыхіі. Некалькі чалавек зніклі без вестак, у Акапулька, буйнейшым горадзе рэгіёна, моцна пашкоджаны будынкі і інфраструктура.
 

28 кастрычніка 2023, 10:36