Пошук

Прэзідэнт Перу з візітам у Ватыкане

14 кастрычніка 2023 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Перу Дзіну Эрсілію Балуартэ Сегару.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Затым палітык сустрэлася з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам П’етра Паралінам, якога арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

“Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным Сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Перу і Святым Пасадам, падкрэслівалася станоўчае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай у мэтах прасоўвання маральных каштоўнасцей, агульнага дабра, дыялогу і пабудовы сацыяльнага міру. Падчас гутаркі адбыўся абмен думкамі аб грамадска-палітычным становішчы ў рэгіёне з асаблівай увагай да феномена міграцыі і ўплыву кліматычных змен”, - гаворыцца ў камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
 

14 кастрычніка 2023, 12:30