Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папская Імша ў Дзень задушны пройдзе на вайсковых могілках

У літургічны ўспамін Усіх памерлых вернікаў, 2 лістапада 2023 года, у 10.00 Святы Айцец будзе цэлебраваць Імшу на Рымскіх вайсковых могілках – Rome War Cemetery.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Некропаль з’яўляецца месцам пахавання салдат з дзяржаў Брытанскай Садружнасці Нацый, якія загінулі або памерлі ў Італіі падчас Другой сусветнай вайны. Могілкі былі заснаваныя ў 1947 годзе ў раёне Тэстача побач з абарончымі сценамі часоў імператара Аўрэліяна з III стагоддзя. Там знаходзіцца 426 магіл.

Неўпершыню ў Дзень задушны Пантыфік цэлебруе Імшу на пасляваенным некропалі. У 2021 годзе ён быў на Французскіх вайсковых могілках у Рыме – месцы пахавання французскіх салдат, якія загінулі падчас італьянскай кампаніі ў Другую сусветную вайну паміж 1943 і 1945 гадамі. У 2017 годзе папская Імша за памерлых праходзіла на Амерыканскіх вайсковых могілках у Нетуна, якія застаюцца адным з самых сімвалічных месцаў Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Італіі.
 

18 кастрычніка 2023, 10:11