Пошук

Папа прыняў Прэм’ер-міністра Багамскіх Астравоў

14 кастрычніка 2023 года Папа прыняў Прэм’ер-міністра Багамскіх Астравоў Філіпа Дэвіса. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і жаданне іх далейшага ўмацавання. Акрамя таго, былі закрануты некаторыя тэмы, якія ўяўляюць ўзаемны інтарэс і маюць вялікі ўплыў на рэгіён, такія як наступствы кліматычных змен і міграцыя. Бакі абмеркавалі таксама рэгіянальную сітуацыю, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

14 кастрычніка 2023, 15:02