Пошук

Наступствы ізраільскага ракетнага абстрэлу сектара Газа Наступствы ізраільскага ракетнага абстрэлу сектара Газа  (ANSA)

Пантыфік абмеркаваў сітуацыю ў Святой Зямлі з Прэзідэнтам Турцыі

26 кастрычніка 2023 года Прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі Рэджэп Таіп Эрдаган патэлефанаваў Францішку, каб выказаць заклапочанасць гуманітарнай сітуацыяй у сектары Газа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні адзначыў, што тэмай размовы была “драматычная сітуацыя ў Святой Зямлі”. “Папа выказаў свой боль з прычыны таго, што адбываецца, і нагадаў пазіцыю Святога Пасаду, выказваючы пажаданне, каб як мага хутчэй можна было прыйсці да рашэння аб дзвюх дзяржавах і асаблівым статусе для Іерусаліма”, - дадаў ён.

22 кастрычніка Францішак меў тэлефонную размову з Прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Гутарка працягвалася каля 20 хвілін. Бакі абмеркавалі “канфліктныя сітуацыі ў свеце і неабходнасць вызначэння шляхоў міру”.
 

26 кастрычніка 2023, 16:16