Пошук

2018.12.17 Pena di Morte, esecuzione capitale, death penalty

Пантыфік: смяротнае пакаранне – пагроза праву на жыццё

З нагоды XXI Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаўся 10 кастрычніка 2023 года, Святы Айцец скіраваў адмысловае пасланне праз свой акаунт у сацыяльнай сетцы Х.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Права на жыццё знаходзіцца пад пагрозай там, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне. Смяротнае пакаранне не можа быць выкарыстана для так званага дзяржаўнага правасуддзя, бо яно не з’яўляецца стрымліваючым фактарам, не аднаўляе справядлівасць ахвярам і распальвае жаданне помсты”, - напісаў Папа, суправадзіўшы сваё кароткае пасланне хэштэгам #EndDeathPenalty.

Святы Пасад з’яўляецца непахісным прыхільнікам адмены смяротнага пакарання. Ватыканская пазіцыя грунтуецца на абароне непарушнай годнасці чалавечай асобы і ролі законнай улады ў абароне агульнага дабра грамадства. Апостальская Сталіца прытрымліваецца меркавання, што злачынец ніколі не страчвае годнасці чалавечай асобы, а сёння, з улікам удасканалення сістэм выканання пакарання, існуе дастаткова мер для аховы грамадскага парадку і бяспекі людзей без прымянення смяротнага пакарання. Тым больш, што прымяненне такой меры цалкам выключае выпраўленне памылак, дапушчаных судовай сістэмай.
 

11 кастрычніка 2023, 12:09