Пошук

Папа падчас сустрэчы з Джорджа Напалітана. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з Джорджа Напалітана. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец развітаўся з Джорджа Напалітана

Папа аддаў даніну памяці былому Прэзідэнту Італіі, Джорджа Напалітана, які памёр 22 верасня 2023 года ў 98-гадовым узросце. Палітык займаў прэзідэнцкую пасаду з 2006 па 2015 год.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

24 верасня 2023 года Святы Айцец прыбыў на аўтамабілі ў Палац Мадама ў Рыме – сядзібу Сената Італьянскай Рэспублікі, дзе праходзіла афіцыйная цырымонія развітання з былым кіраўніком дзяржавы. Францішак памаліўся за спачылага палітыка, выказаў словы падтрымкі яго блізкім і пакінуў кароткі запіс у кнізе спачуванняў.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што “сваёй прысутнасцю і малітвай Святы Айцец хацеў выказаць сваю асабістую прыхільнасць” да Джорджа Напалітана і яго сям’і, а таксама “ўшанаваць яго заслугі перад Італіяй”.

Папа падчас цырымоніі развітання з Джорджа Напалітана
Папа падчас цырымоніі развітання з Джорджа Напалітана
25 верасня 2023, 08:49