Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Foto Giovanni Culmone GSF)

Пантыфік заклікаў да інтэграцыі мігрантаў у грамадства

Грамадства павінна прымаць людзей, абараняць іх, падтрымліваць і інтэграваць, не робячы адрозненняў паміж імі і не выключаючы нікога, - сказаў Францішак у відэазапісе, апублікаваным 7 верасня 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Міграцыя будзе ўзбагачаць гісторыю і ў будучыні. "Як мы можам зрабіць нашу супольнасць больш і больш інклюзіўнай?"- паставіў пытанне Папа ў канцы роліка.

Відэа апублікавала ў сацыяльных сетках ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Нагода – надыходзячы Сусветны дзень мігранта і бежанца, які адзначаць 24 верасня. Сёлетняя тэма – Свабода эміграваць ці застацца.

Відэа з удзелам Папы Францішка
09 верасня 2023, 11:39