Пошук

Ініцыятыва "Будаўніцтва мастоў у Паўднёвай Азіі" Ініцыятыва "Будаўніцтва мастоў у Паўднёвай Азіі" 

Пантыфік правядзе віртуальную сустрэчу з азіяцкімі студэнтамі

26 верасня 2023 года Францішак прыме ўдзел у анлайн-сустрэчы Building Bridges, арганізаванай Папскай камісіяй па справах Лацінскай Амерыкі і чыкагскім Універсітэтам Ігнацыя Лаёлы. У рамках ініцыятывы Папа пагутарыць са студэнтамі з Паўднёвай Азіі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Сустрэча пройдзе пад дэвізам Будаўніцтва мастоў у Паўднёвай Азіі і стане адказам на заклік Папы да сінадальнасці Касцёла. Мерапрыемства стане трэцім у шэрагу анлайн-сустрэч Святога Айца са студэнтамі. Першыя дзве размовы са студэнтамі Амерыканскага кантынента і Афрыкі на поўдзень ад Сахары прайшлі адпаведна 24 лютага і 1 лістапада 2022. Як і ў мінулыя гады на канале YouTube будзе весціся прамая трансляцыя падзеі. Паслухаць яе можна будзе на трох мовах: англійскай, іспанскай і хіндзі.

Удзельнікі тэлемоста паходзяць з Пакістана, Індыі, Непала і вывучаюць такія дысцыпліны, як псіхалогія, інфарматыка, фізіка, эканоміка. 26 верасня з Папам сустрэнуцца прадстаўнікі кожнай з дванаццаці малых груп, на якія былі падзелены студэнты, каб слухаць, весці дыялог і распазнаваць агульныя сацыяльныя праблемы згодна з сінадальным метадам "сустрэчы, слухання, распазнавання".

Мэта анлайн-сустрэчы – злучыць адлеглыя народы і культуры мастамі, дзякуючы супрацоўніцтву і ўзаемнаму абмену досведам і прапановамі для дасягнення агульных глабальных мэтаў, такіх як экалагічная ўстойлівасць, эканамічная справядлівасць і інтэгральнае развіццё чалавека. Фармат віртуальнай сустрэчы дазваляе аб'яднаць людзей, якія жывуць на далёкіх перыферыях свету, дае ім магчымасць весці дыялог на такія важныя тэмы, як беспрацоўе, беднасць, насілле, адчуць сябе пачутымі і прапанаваць свету свае бачанне і спадзяванні.

07 верасня 2023, 10:57