Пошук

Францішак прыняў каралеўскую пару Бельгіі

14 верасня 2023 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі у ватыканскім Апостальскім палацы Караля Бельгіі Філіпа разам з жонкай, каралевай Мацільдай.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што пасля размовы з Пантыфікам манаршая пара сустрэлася з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі пацверджаны добрыя адносіны паміж Бельгіяй і Святым Пасадам, а таксама адзначана роля хрысціянскай веры і Каталіцкага Касцёла.

Бакі абмеркавалі пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс і некаторыя міжнародныя праблемы, удзяліўшы асаблівую ўвагу Афрыцы і вайне ва Украіне, а таксама прыхільнасці справе міру паміж народамі.
 

14 верасня 2023, 14:06