Пошук

Месца пажару ў Яганэсбургу. Месца пажару ў Яганэсбургу.  (AFP or licensors)

Францішак моліцца за Украіну і ахвяр пажару ў ПАР

Францішак выказаў блізкасць сем’ям ахвяр пажару ў сталіцы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, а таксама заклікаў не забываць у малітве пра змучаны народ Украіны.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 6 верасня 2023 года прайшла ў Ватыкане, Пантыфік выказаў свой смутак у сувязі з гібеллю людзей падчас пажару ў пяціпавярховым доме ў цэнтры Яганэсбургу, у выніку якога загінулі па меншай меры 76 чалавек, сярод якіх дванаццаць дзяцей. Яшчэ каля 90 чалавек былі шпіталізаваны з раненнямі рознай ступені цяжкасці. Трагедыя здарылася 31 жніўня.

“Запрашаю вас далучыцца да маёй малітвы за ахвяр”, - сказаў Святы Айцец, запэўніваючы ў сваім благаслаўленні сем’і ахвяр і людзей, якія аказваюць ім дапамогу.

Папа згадаў таксама, што 8 верасня ў Касцёле будзе адзначацца свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, якое, паводле яго слоў, “заахвочвае нас заўсёды хадзіць Божымі шляхамі, як Марыя”. “Давайце даверым Ёй, жанчыне ласкавасці, пакуты і турботы дарагой і змучанай Украіны, якая шмат пакутуе”, - дадаў Святы Айцец.
 

06 верасня 2023, 11:21