Пошук

Наступствы паводкі ў Лівіі Наступствы паводкі ў Лівіі  (AFP or licensors)

Святы Айцец моліцца за ахвяр паводкі ў Лівіі

Пантыфік выказаў сваю блізкасць ахвярам паводкі ў Лівіі. Каля дзвюх тысяч чалавек загінулі і каля тысячы зніклі без вестак у выніку ўрагану Даніэль, які 10 верасня 2023 года абрынуўся на гэту паўначнаафрыканскую краіну.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Яго Святасць Папа Францішак быў глыбока засмучаны паведамленнем пра вялікую колькасць ахвяр і разбурэнняў, выкліканых паводкай ва ўсходняй частцы Лівіі, і запэўнівае у сваіх малітвах за душы загінулых і за ўсіх, хто аплаквае іх страту”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна на імя Апостальскага нунцыя у Лівіі, арцыбіскупа Савіа Хон Тай-Фая.

Францішак выказаў сваю шчырую духоўную блізкасць параненым, тым, хто не ведае аб лёсе сваіх блізкіх, а таксама работнікам ратавальных службаў, просячы аб Божых благаслаўленнях суцяшэння, сілы і стойкасці для ўсіх, каго закранула трагедыя.
 

12 верасня 2023, 13:00