Пошук

Францішак сустрэўся з Сільвестрам Сталонэ

Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі 77-гадовага амерыканскага акцёра, рэжысёра і кінапрадзюсера Сільвестра Сталонэ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сталонэ, вядомы галоўным чынам па ролях у фільмах Рокі і Рэмба, прыйшоў на аўдыенцыю з сям'ёй. Ён прыехаў у Італію, каб разам са сваім братам Фрэнкам, вядомым музыкантам, атрымаць ганаровае грамадзянства Джоя-дэль-Коле каля Бары, адкуль паходзіць яго сям'я.

Гэта не першая сустрэча Францішка з прадстаўнікамі свету кіно. У снежні 2022 года ён прымаў на прыватнай аўдыенцыі Раберта Беніньі, 70-гадовага італьянскага акцёра і коміка, вядомага надзвычай экспрэсіўнай манерай захавання.

Прымаючы ў снежні 2019 года на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў Каталіцкай асацыяцыі аператараў кінапаказаў – касцёльнай арганізацыі, якая спрыяе дзейнасці парафіяльных і грамадскіх кінатэатраў, Пантыфік заўважыў, што кіно – гэта моцны інструмент аб’яднання, яно выклікае пачуцці і фарміруе позірк чалавека на рэчаіснасць.
 

09 верасня 2023, 11:10