Пошук

Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Пакроўску Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Пакроўску  (ANSA)

Святы Айцец заклікаў маліцца за мір у Камеруне і ва Украіне

Маліцца за мір у Камеруне, за змучаную вайной Украіну і за ахвяр пажараў на Гаваях, заклікаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 13 жніўня 2023 года прайшла ў Ватыкане.

“Заўтра, напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Маці Божай, у камерунскім Бафусаме адбудзецца пілігрымка з просьбай аб міры ў краіне, якая ўсё яшчэ пакутуе ад насілля і вайны. Злучымся ў малітве з нашымі братамі ў Камеруне, каб праз заступніцтва Багародзіцы Бог падтрымаў надзею людзей, якія пакутуюць на працягу многіх гадоў, і адкрыў шляхі дыялогу для дасягнення згоды і міру”, - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў таксама маліцца за змучаную Украіну, якая вельмі пакутуе ад вайны, і запэўніў у сваёй малітве ахвяр пажараў, якія спустошылі востраў Маўі на Гаваях.
 

13 жніўня 2023, 13:16